Показаны сообщения с ярлыком день родного языка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком день родного языка. Показать все сообщения

Сельскія бібліятэкі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы


   Вітаю усіх прыхільнікаў роднага слова! 
  Лісток календара 21 лютага адзначаны цудоўнай датай - ва ўсім свеце святкуюць Міжнародны дзень роднай мовы. 
   Святкавалі гэты дзень і нашыя бібліятэкары. Прапаную вам пазнёміцца з мерапрыемствамі, якія прайшлі напярэдадні святочнай  падзеі ў двух сельскіх бібліятэках.

  Бібліятэка сяменага чытання в.ЗАБАШАВІЧЫ
Для вучняў 3-8 класаў прайшла літаратурная вечарына “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся”. 
У першай частцы вечарыны  - “Мова народа – яго святыня” бібліятэкар Марына Бык пазнаёміла прысутных з гісторыяй беларускай мовы і роднага слова.
 У другой частцы пад назвай “Святло роднай мовы” выступілі самі вучні, якія падрыхтавалі  паэтычную кампазіцыю з твораў беларускіх паэтаў Ніла Гілевіча, Уладзіміра Мазго, Паўлюка Пранузы, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. Трэцяя частка вечарыны называлася -  “Роднаму слову – гучаць!” і была прысвечана знаёмству з творамі беларускай літаратуры, якія былі прадстаўлены на аднайменнай кніжнай выставе.  

Сельская бібліятэка в.Вялікая Ўхалода
У літаратурнай гадзіне "Вобразная, вольная, пявучая - Мова беларуская мая" прынялі удзел вучні 5-8 класаў Вялікаухалодскай сярэдняй школы.
  Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца у шмат якіх творах беларускіх пісьменнікаў.   Бібліятэкар Надзея Мацюшонак пазнаёміла вучняў з творамі беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных сучасным падлеткам.   Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем прынялі удзел у гучным чытанні вершаў і віктарыне " Мой родны кут,як ты мне мілы!".
  Завяршылася літаратурная гадзіна словамі Сымона Буднага: "Няма такіх кніг,у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца.  Дык чытайце і вучыцеся".

Урок беларусазнаўства ў інтэгрыраванай бібліятэцы в.Забашавічы

  Сельскія бібліятэкі працягваюць святкаваць Дзень роднай мовы. У сельскай бібліятэцы в.Забашавічы прайшоў урок беларусазнаўства: “Які гэта цуд – мова мая родная!” для вучняў 4 – 6 класаў. Дзеці з задавальненнем праслухалі  легенду “Адкуль пайшлі беларусы” і паданне “Колькі жыць чалавеку?”
Бібліятэкар вяла аповед пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова. Дзеці з ахвотай ўспаміналі матуліны калыханкі, адгадвалі загадкі, загадкі – жарты, з вялікай цікавасцю праслухалі гумарэскі. 
Удзельнікамі былі прачытаны вершы Эдзі Агняцвет “Грамацеі” і “Міколкавы пытанні”. 
Напрыканцы, усе пагадзіліся з тым, што мы – беларусы павінны любіць і шанаваць сваю родную мову.

Дарэчы, усім, хто цікавіцца родным беларускім словам, прапаную звярнуцца да групы "Далучыць да роднага слова" метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Людмілы Захарэвіч.
Група створана ў 2012 годзе, налічвае 286 удзельнікаў. 
Далучайцеся да групы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі"!
Перайсці да прагляду тэм і фотаздымкаў групы можна, націснуўшы ТУТ

Са святам роднай мовы! "Радзіма мая дарагая, красуйся і вечна жыві!"


Віншую беларусаў са святам роднай мовы!
  Спадзяюся, паважаныя сябры, што вы прачыталі пост, прысвечаны святкаванню ў бібліятэках
 Міжнароднага дня роднай мовы. 
 Я вырашыла надрукаваць яго крыху раней, таму што да прапанаванай мной выставы Лямантароў (па-руску Букварей) усёж такі патрэбны пэўны час.
   Такім чынам, у блоге, з улікам гэтага поста ўжо ёсць тры матэрыялы, прымеркаваных да тэмы роднай мовы (націсніце на спасылкі):

  На свята трэба прыходзіць з падарункамі і я з задавальненнем прапаную вам перачытаць вершаваныя радкі вядомых беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Радзіме, роднай Беларусі і усім беларусам!
  Гэтыя радкі прыйдуцца даспадобы аматарам роднай мовы. 
Аздабляйце імі свае выставы, рабіце закладкі у кнігі, дарыце сваім чытачам.

Але, перад тым як чытаць - ПАСЛУХАЙЦЕ!
 З фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы: (націскаем на назву твора)
- Колас, Я. Родныя вобразы : верш [Гуказапіс] / Якуб Колас; выконвае М.Захарэвіч // З фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусi: Грамзапісы. Вып. 132. – Мінск, 2003. – 1 кампакт-дыск ([1.22]). – Трэк № 2.
- Купала, Я. Жняя : верш [Гуказапіс] / Янка Купала; выконвае С. Куравель // З фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусi : Грамзапісы. Вып. 131. – Мінск, 2003. – 1 кампакт-дыск (1.10). – Трэк № 7.

О Радзіма, табой напоўнена сэрца да краю!..
(П. Панчанка)
Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае, як пад небам бацькаўшчыны жыць?
 (В. Вітка)
Яснага блакіту табе. зямля бацькоў, родны кут! (Р. Барадулін)
Зямля Радзімы! Ў сэрцы боль салодкі
Хто не адчуў, сустрэўшыся з табой?
(А. Звонак)
Няхай краса любімае зямлі
У задушэўнай песні адгукнецца.
(А. Астрэйка)

Белорусский ЛЕМАНТАР. В день родного языка в сельской библиотеке можно оформить ВЫСТАВКУ БУКВАРЕЙ



 

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

     Международный день родного языка был провозглашен Генеральной конференцией ЮНЕСКО в ноябре 1999 года и отмечается c 2000 года каждый год 21 февраля для содействия языковому и культурному разнообразию и многоязычию.

     Эта дата была выбрана в знак памяти событий 21 февраля 1952 года, когда в Дакке, столице нынешней Бангладеш, от пуль полицейских погибли студенты — участники демонстрации в защиту своего родного языка бенгали, который они требовали признать одним из государственных языков страны.



Введя в международный календарь День родного языка, ЮНЕСКО призывала страны разрабатывать, поддерживать и активизировать мероприятия, нацеленные на содействие уважению, а также на поощрение и защиту всех языков (особенно языков, находящихся на грани исчезновения), лингвистического разнообразия и многоязычия.

АКТУАЛЬНО - о библиотеках, библиотекарях и событиях библиотечной жизни

Пятёрка последних сообщений блога
последние сообщения

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку
Иосиф Бродский

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать
1. Вы найдете безопасный способ сбежать от неудач, стрессов и скуки собственной жизни; 2. Вы обнаружите, что у вас есть семья; 3. Вы станете частью вневременного глобального разговора; 4. Вы научитесь говорить красиво; 5. Вы полюбите очереди, остановки и залы ожидания; 6. Вы станете более приятным человеком; 7. Вы многое узнаете; 8. Вы обнаружите, что были глупее, чем думали; 9. Вы откроете в себе творческое начало; 10. Вы разовьете воображение и перестанете бояться быть странным.