****** #‎2018_год__Год_малой_родины_в_Беларуси‬ ****** ***** ***** СКОРО В БЛОГЕ! ***** Планирование в библиотеке: как объять необъятное ****** "Книжная закладка: идеи со всего света" "Как оформить выставку в окнах библиотеки" и ещё много актуальных новостей из жизни библиотек мира ******

"С любовью к детям". Сельская библиотека деревни Зоричи. Часть 2

Уважаемые друзья, предлагаю вашему вниманию вторую часть статьи о сельской библиотеке д.Зоричи. Недавно я рассказывала об истории этой замечательной библиотеки. Сегодня хочу поговорить о том, как живёт небольшая сельская библиотека сегодня. А сделаю я это с помощью своей коллеги - методиста по работе с детским читателем Людмилы Брониславовны Захаревич. Предлагаю вашему вниманию авторскую статью " З любоўю да дзяцей ". Людмила Брониславовна - настоящий патриот белорусского языка, поэтому статья написана на нашей "роднай беларускай мове". Для тех, кто затрудняется с прочтением - на блоге есть гаджет-переводчик - выберите нужный вам язык и наслайдайтесь чтением на родном вам языке! :)
"Ёсць у Барысаўскім раёне невялікая вёска Зорычы, а ў ёй – бібліятэка, якая мае свой твар і сваю адметнасць. Сталася так, што ў гэтай установе культуры на працягу ўсяго яе існавання працавалі і працуюць творчыя, улюбёныя у сваю прафесію людзі. Больш за сорак гадоў аддала бібліятэчнай  справе Надзея Васільеўна Гапонька, потым бібліятэку прыняла Людміла Уладзіміраўна Івашкавец. Далей дзейнасць бібліятэкі звязана з імем Таццяны Мікалаеўны Жэбрак, якая перадала эстафету сваёй сястры, Святлане Уладзіміраўне Дарожка. Менавіта пра гэту цудоўную жанчыну, маці траіх дзяцей, педагога па адукацыі, творчага бібліятэкара і яе прафесійныя здабыткі хацелася б расказаць.
        
Кожнае наведванне гэтай установы культуры здзіўляе навізной і творчай няўрымслівасцю бібліятэкара ў сваёй дзейнасці. У летні час радуе вока прылягаючая да бібліятэкі тэрыторыя: тут і буйнае квеценне разнастайных колераў, і муляжы літаратурных персанажаў дзіцячых кніг, якія шчыра запрашаюць малых і дарослых чытачоў наведаць бібліятэку. Клапатлівымі рукамі бібліятэкара Святланы Дарожка ў бібліятэцы і вакол яе створаны сапраўдны куточак прыгажосці, дзе можна не толькі адпачыць душой, атрымаць  неабходную інфармацыю, пагартаць газеты і часопісы, але і прыняць удзел у шматлікіх мерапрыемствах бібліятэкі, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў вышыўцы, вязанні, маляванні.
          У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзіць 12 населеных пунктаў.
Паслугамі карыстаюцца 280 чытачоў, з іх амаль палова- дзеці ва ўзросце ад 6 да 15 год.Бібліятэчны фонд складае звыш 10 тыс.кніг і часопісаў.
         Экалагічнае выхаванне - адно з найгалоўнейшых напрамкаў дзейнасці Зорыцкай бібліятэкі  Яе ўнутранае афармленне ў поўнай меры адпавядае статусу экалагічнай бібліятэкі. Кніжныя выставы- гэта не проста падбор кніг, кожная з іх прадумана і асэнсавана бібліятэкарм, дапоўнена цытатамі, фактаграфічнымі звесткамі, аздоблена прадметамі, якія удала адлюстроўваюць тэму экспазіцыі. Тэме радзімазнаўства прысвечана выстава “Зямлі маёй родная мова”. Выстава, прысвечаная пытанням экалогіі мае некалькі цікавых раздзелаў: “Гэта наша  з табою зямля”, “Па старонках Чырвонай кнігі”, “У гасцях у Лесавічка”, “Парады мудрай савы” і іншыя. Тэме міласэрнасці прысвечана выстава “Карагод каляровых імгненняў”, дзе  зараз дэманструюцца работы Кацярыны Малярэвіч, дваццацітрохгадовай дзяўчыны-інваліда
дзяцінства. З вялікім задавальненнем малодшыя школьнікі папаўняюць стэнд  “Малюнак, што падказала кніга”, які з’яўляецца  своеасаблівай рэкламай бібліятэчнага фонду, а  прыгожа аздобленыя фота лепшых дзіцячых чытачоў бібліятэкі красуюцца на стэндзе “Нас аб’яднала мудрасць кніг”.
На працягу 14 гадоў у бібліятэцы працуе экалагічны гурток “Крынічка”. У апошнія чатыры гады рэалізуюцца імідж-праекты “Прырода. Фантазія. Творчасць”, “Я дружу с ромашкой, птичкой и букашкой”, “Я гляджу на зямлю, як на цуда”, прысвечаныя тэме аховы навакольнага асяроддзя.
         Кожнае мерапрыемства, што ладзіцца ў сельскай бібліятэцы в.Зорычы- гэта сапраўднае свята, якое пакідае незабыўнае ўражанне, з’яўляецца жыццёвым урокам для хлопчыкаў і дзяўчынак. Хочацца прыгадаць толькі некоторыя з апошніх: літаратурна-музычныя кампазіцыі па творах У.Ягоўдзіка  “Зямля наш дом, але не адны мы ў ім жывём”, “Два яблыкі на на адной
галінцы”  - да юбілею Я.Купалы і Я.Коласа, “Зямля бацькоў- адвечны запавет” - да Дня незалежнасці і 68-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, “Гэты цуд завецца кніга” – штогадовы цыкл мерапрыемстваў да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Нягледзячы на гарачую сенакосную пару,6 ліпеня мінулага года, ва ўтульнай зале бібліятэкі сабраліся актыўныя памочнікі бібліятэкара, юныя чытачы ва ўзросце ад 4 да 18 год, каб расказаць прысутным на свяце гасцям аб творчым лёсе вялікіх Песняроў. На мерапрыемстве пранікнённа чыталіся вершы класікаў, выконваліся музычныя нумары, інсцэніроўкі ўрыўкаў з п'есы "Паўлінка" і паэмы "Сымон-музыка". Свята доўжылася больш за гадзіну, але пасля яго заканчэння нікому не хацелася пакідаць бібліятэку. Напрыканцы жніўня бягучага года Зорыцкая бібліятэка парадавала жыхароў вескі і гацей з горада Барысава яшчэ адным цудоўным
мерапрыемствам - «Свята ў Вясёлцы- фіялетавы баль» якое ладзілася ў рамках праекта “55 колераў “Вясёлкі”. "…Няхай сёння фіялеціцца ўсё, што не можа зелянець, жаўцець, чырванець, аранжавець, сінець, а таксама блакіціцца"- менавіта гэтыя словы з'явіліся лейтматывам вясёлкавага свята ў гэтай прыгожай і ўтульнай бібліятэцы вёскі Зорычы.
І сапраўды, удзельнікі свята, нягледзячы на даждлівае надвор'е стварылі ў бібліятэцы атмасферу вясёлкавага настрою ў прысутных. Гасцей парадавалі выступленні Вясёлкі-нябеснай і Вясёлкі-часопіса, Васі Вясёлкіна і Васілінкі, гаспадара свята - Фіялетавага колеру. Многа цікавых нумароў падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага садка разам з выхавальніцай Іванец Н.У. Прыемна, што супрацоўнікі мясцовага дзіцячага садка на чале з загадчыкам Быкавай С.І.разумеюць важнасць і  значнасць выхавання ў дзяцей павагі да бібліятэкі, да кнігі, таму  літаральна ўсе мерапрыемствы ў бібліятэцы ладзяцца пры актыўным удзеле выхаванцаў садка. У праграме свята быў прадстаўлены ўрывак з інсцэніроўкі  “ Казкі пра зубра" В.Віткі,  вядучыя ярка прадставілі рубрыкі часопіса "Вясёлка", прэзентавалі новы часопіс "Буся". Прагучала многа  вершаў аб родным краі, аб жніве.Вялікую цікавасць выклікаў конкурс загадак, самыя кемлівыя атрымалі прызы ў выглядзе цукерак і садавіны-гародніны. Много цёплых слоў было выказана ў адрас галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Упрыгожаннем свята сталі музычныя нумары ў выкананні сясцёр Ірыны і Крысціны Мыцько, Ксеніі Жэбрак, а ў заключэнні прагучала песня “Весяліначка-сяброўка” у выкананні пяцігадовай Ганначкі Юданавай. Паўтарагадзіннае дзеянне, падрыхтаванае бібліятэкарам Святланай Дарожка разам са сваімі юнымі памочнікамі, праляцела, як адзін міг. Свята атрымалася выдатным, калі не сказаць лепшым у рамках рэалізацыі сумеснага праекта Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева і рэдакцыі часопіса “Вясёлка” - "55 колераў "Вясёлкі".  
          Адметна, што у мерапрыемствах, якія ладзяцца ў сельскай бібліятэцы  вёскі Зорычы прымаюць удзел цэлыя сем'і, сярод якіх хочаца назваць сям'ю Дарожка: Марына, Аляксей, Ганна, сям'ю Белых: Барыс, Павел, Максім, а таксама Багданоўскую Марыю, Малярэвіч Таццяну, Сідло Віталя,Рашэтніка Мікіту і іншых рабят.  Дарэчы, усе трое дзетак Святланы Уладзіміраўны, ва ўзросце ад 5 да19 год  першыя маміны памочнікі ў падрыхтоўцы і правядзенні  бібліятэчных мерапрыемстваў.
         Бібліятэкар Святлана Дарожка і яе выхаванцы актыўна ўдзельнічаюць ў раённых  бібліятэчных конкурсах, дзе амаль заўсёды займаюць прызавыя месцы. Так, у раённай Дэкадзе чытання падлеткаў і моладзі, што ладзілася ў верасні мінулага году чытачы “вырасцілі” кніжнае дрэва на галінках якога размясціліся кнігі, адпавядаючыя чытацкаму густу сённяшніх падлеткаў. Зараз бібліятэка рыхтуецца прыняць удзел у раённым конкурсе кніжных выставак ,да якога распрацавана нестандартная  форма кніжнай выставы “У краі зямнога кахання”, якая прадстаўлена ў вобразах двух лебедзяў, што як вядома, сімвалізуе вернасць.
Радасна становіцца на душы, калі бачыш, як дзеці вясёлай чародкай, пасля заняткаў ў Вяляціцкай АСШ, напрамкі з аўтобуснай астаноўкі бягуць ў бібліятэку в. Зорычы, на сустрэчу з любімым бібліятэкарам. Аб тым, што дзеці з вялікай ахвотай наведваюць вясковую бібліятэку, яскрава сведчаць лічбы: сярэдняя штодзённая наведвальнасць бібліятэкі складае – 15 чалавек, за год лік наведванняў складае – 4195 разоў.
 Зараз бібліятэка вынонвае яшчэ і функцыі сельскага клуба, з’яўляецца адзінай культурнай установай у вёсцы Зорычы.ю Бібліятэка працуе ў цесным кантакце мясцовым ФАПам, дзіцячым садком, сельвыканкамам і З ТАА “БарысаўСаюзАгра”.
Сваёй паўсядзённай працай Святлана Уладзіміраўна імкнецца зрабіць бібліятэку цэнтрам культурнага жыцця на вёсцы, месцам, якое аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту: ад выхаванцаў дзіцячага садка да песніянераў. З дапамогай кнігі бібліятэкар выхоўвае ў сваіх чытачоў станоўчыя адносіны да людзей, вучыць весці здаровы лад жыцця,  быць міласэрнымі і шчырымі. Ёсць у яе і жаданне праз вялікія і малыя формы бібліятэчных мерапрыемстваў, праз сустрэчы з кнігай і прыгожым сфарміраваць ў дзяўчынак і хлопчыкаў своеасаблівы  мастацкі густ, раскрыць іх творчыя магчымасці, прывіць любоў да працы, да людзей, да роднай зямлі.


2 комментария:

Анонимный комментирует...

дзякуй, Алена!

Ольга комментирует...

Приглашаем Вас к себе в гости :
http://bibli0mix.blogspot.ru

Пятёрка последних сообщений блога
последние сообщения

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку
Иосиф Бродский

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать
1. Вы найдете безопасный способ сбежать от неудач, стрессов и скуки собственной жизни; 2. Вы обнаружите, что у вас есть семья; 3. Вы станете частью вневременного глобального разговора; 4. Вы научитесь говорить красиво; 5. Вы полюбите очереди, остановки и залы ожидания; 6. Вы станете более приятным человеком; 7. Вы многое узнаете; 8. Вы обнаружите, что были глупее, чем думали; 9. Вы откроете в себе творческое начало; 10. Вы разовьете воображение и перестанете бояться быть странным.