****** 2023 год СЛУЦК - КУЛЬТУРНАЯ СТОЛИЦА БЕЛАРУСИ****** ***** ***** СКОРО В БЛОГЕ! ***** Место силы? Точка роста? РеКлАмА в библиотеке ***** День библиотек в странах мира ***** Как происходит проверка фонда *****и ещё много актуальных новостей из жизни библиотек мира ******

Які буктрэйлер прывабіць чытача?

   В газете "Культура" (№7 за 2014 год) вышла заметка "Какой буктрейлер привлечёт читателя?" под рубрикой "Нужно обсудить".
Привожу полный текст:

Які буктрэйлер прывабіць чытача?

Не так даўно ў Сеціве з’явіўся відэаролік, прысвечаны апавяданню Міхася Стральцова “Смаленне вепрука”. Пяціхвілінную стужку, знятую рэжысёрам Зміцерам Вайноўскім, можна назваць першым прафесійным буктрэйлерам у краіне. Чорна-белая карцінка з пасуючым гукавым афармленнем і эмацыйнасцю акцёрскай ігры мусіць перадаць атмасферу аўтарскага паведамлення ды прывабіць гледача да чытання твора. У гэтым рэчышчы паўстала колькі пытанняў: ці запатрабаваны буктрэйлеры айчынным культурным і, у прыватнасці, бібліятэчным спажыўцом? Як павінен выглядаць якасны ролік? І хто павінен здымаць яго?

Зміцер ВАЙНОЎСКІ, рэжысёр, рэкламіст:
— Наш першы буктрэйлер — кшталту эксперыменту: глядацкая цікавасць засведчыць неабходнасць стварэння падобных відэа. На сённяшні момант ужо бачым даволі вялікую колькасць праглядаў, атрымліваем добрыя водгукі — і мяркуючы па гэтым, можам сказаць, што ролік — запатрабаваны.
Пытанне, як павінен выглядаць якасны буктрэйлер, — складанае, і тут нельга казаць пра нейкія стандартныя складнікі, нягледзячы на тое, што існуюць і пэўныя законы маркетынгу, законы Сеціва і “віруснага відэа”, якія дазваляюць зрабіць ролік запатрабаваным. Але на адну паліцу не трэба класці паспяховае “віруснае відэа” і якасны буктрэйлер, бо ў іх розныя задачы, і тое, што дапаможа ў стварэнні першага, не заўсёды пасуе другому. Буктрэйлер мае кантрэтную мэтавую скіраванасць: ён зацікавіць спажыўца літаратуры, але наўрад ці паўздзейнічае на свядомасць чалавека, што не чытае кніг увогуле. Таксама важная аўтарская ідэя, якую спрабуе перадаць стваральнік відэа і атрымлівае глядач (ён жа чытач) і якая наладжвае своеасаблівы камунікатыўны працэс паміж імі.
Мы прадэманстравалі прыклад таго, што падобныя відэа трэба ствараць і што яны працуюць. А здымаць буктрэйлеры можа кожны зацікаўлены: чытач, якому падабаецца пэўны твор, выдавецтвы, што мусяць прарэкламаваць сябе, бібліятэкі для прыцягнення наведвальніка... Але насамрэч галоўнае — у творчым падыходзе: прафесійна гэта зроблена альбо не — для спажыўца значэння амаль не мае, калі вынік — крэатыўны...
БУКТРЕЙЛЕР "Смаленне вепрука" можно посмотреть ЗДЕСЬ

Надзея МАЦЮШОНАК, загадчык сельскай бібліятэкі № 8 вёскі Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна:

— Лічу, што стварэнне буктрэйлераў — гэта добрая практыка для прыцягнення чытацкай увагі. Мы зрабілі ролікі паводле кніг Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у Краіне шкодных звычак” і Галіны Пшонік “Гісторыя былога лесу” для юнага наведвальніка. Адразу заўважылі станоўчыя вынікі: за кнігамі ледзь не чарга выстраілася! Зараз мы знаходзімся на пачатку рэалізацыі такога праекта, але ў далейшым, мяркую, прадоўжым стварэнне ролікаў, і, магчыма, выберам твор, які зацікавіць і дарослую аўдыторыю. Напрыклад, было б добра зрабіць рэкламу кнігам Алены Брава і тым самым данесці да чытача выдатныя творы нашай зямлячкі.
Калі мы жадаем прасунуць нашу бібліятэку, кнігу, калі хочам аддаць чытачу, у першую чаргу — юнаму, тыя скарбы, што захаваны ў нас, — трэба шмат працаваць і ісці ў ногу з часам. Далучэнне дзіцяці да чытанння, лічу, гэта — доўгатэрміновая інвестыцыя, якая спрацуе ў будучым. Таму стварэнне буктрэйлера на колькі хвілін, што паспрыяе далейшаму ўзаемадзеянню юнага чытача і літаратуры, для бібліятэкараў ці метадыстаў павінна быць цікавым працэсам.
Для паспяховасці такога відэа, упэўнены, неабходна, каб яно было яркім, даступным, цікава зробленым. Канешне ж, для стварэння якаснага буктрэйлера трэба добра ўяўляць, што неабходна паказаць за тыя тры хвіліны і як гэта паказаць, каб у гледача з’явілася жаданне ўзяць кнігу і прадоўжыць знаёмства...

СМОТРИТЕ  БУКТРЕЙЛЕРЫ, СОЗДАННЫЕ РУКАМИ БИБЛИОТЕКАРЕЙ сельской библиотеки д.Большая Ухолода ЗДЕСЬ

1 комментарий:

Людмила Бусел комментирует...

паглядзела буктрэйлер на "СМАЛЕННЕ ВЕПРУКА", КАЛІ ПА ПРАЎДЗЕ, ДЫК НЕ ЎРАЗІЎ.
ДЗЕЦЯМ ЯГО НЕ ПАКАЖАШ, КУРАЦЬ, ЧАРКАЮЦЦА, РАЗМАЎЛЯЮЦЬ..
ЧАМУСЬЦІ ДРЭННЫ ГУК, АЛЕ КАРТАВЫ ГОЛАС ПАЧУЛА.
А ВОСЬ БУКТРЭЙЛЕРЫ ПА АЎЛАСЕНКУ І ПШОНІК СПАДАБАЛІСЯ..

АКТУАЛЬНО - о библиотеках, библиотекарях и событиях библиотечной жизни

Пятёрка последних сообщений блога
последние сообщения

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку
Иосиф Бродский

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать
1. Вы найдете безопасный способ сбежать от неудач, стрессов и скуки собственной жизни; 2. Вы обнаружите, что у вас есть семья; 3. Вы станете частью вневременного глобального разговора; 4. Вы научитесь говорить красиво; 5. Вы полюбите очереди, остановки и залы ожидания; 6. Вы станете более приятным человеком; 7. Вы многое узнаете; 8. Вы обнаружите, что были глупее, чем думали; 9. Вы откроете в себе творческое начало; 10. Вы разовьете воображение и перестанете бояться быть странным.