Вітаю усіх прыхільнікаў роднага слова!
Лісток календара 21 лютага адзначаны цудоўнай датай - ва ўсім свеце святкуюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Святкавалі гэты дзень і нашыя бібліятэкары. Прапаную вам пазнёміцца з мерапрыемствамі, якія прайшлі напярэдадні святочнай падзеі ў двух сельскіх бібліятэках.
Бібліятэка сяменага чытання в.ЗАБАШАВІЧЫ
Для вучняў 3-8 класаў прайшла літаратурная вечарына “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся”.
У першай частцы вечарыны - “Мова народа – яго святыня” бібліятэкар Марына Бык пазнаёміла прысутных з гісторыяй беларускай мовы і роднага слова.
У другой частцы пад назвай “Святло роднай мовы” выступілі самі вучні, якія падрыхтавалі паэтычную кампазіцыю з твораў беларускіх паэтаў Ніла Гілевіча, Уладзіміра Мазго, Паўлюка Пранузы, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. Трэцяя частка вечарыны называлася - “Роднаму слову – гучаць!” і была прысвечана знаёмству з творамі беларускай літаратуры, якія былі прадстаўлены на аднайменнай кніжнай выставе.

Сельская бібліятэка в.Вялікая Ўхалода
У літаратурнай гадзіне "Вобразная, вольная, пявучая - Мова беларуская мая" прынялі удзел вучні 5-8 класаў Вялікаухалодскай сярэдняй школы.
Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца у шмат якіх творах беларускіх пісьменнікаў. Бібліятэкар Надзея Мацюшонак пазнаёміла вучняў з творамі беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных сучасным падлеткам. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем прынялі удзел у гучным чытанні вершаў і віктарыне " Мой родны кут,як ты мне мілы!".
Завяршылася літаратурная гадзіна словамі Сымона Буднага: "Няма такіх кніг,у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца. Дык чытайце і вучыцеся".
Комментариев нет:
Отправить комментарий