Сельскія бібліятэкі працягваюць святкаваць Дзень роднай мовы. У сельскай бібліятэцы в.Забашавічы прайшоў урок беларусазнаўства: “Які гэта
цуд – мова мая родная!” для вучняў 4 – 6 класаў. Дзеці з задавальненнем праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы” і паданне
“Колькі жыць чалавеку?”
Бібліятэкар вяла аповед пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова.
Дзеці з ахвотай ўспаміналі матуліны калыханкі, адгадвалі загадкі, загадкі –
жарты, з вялікай цікавасцю праслухалі гумарэскі.
Удзельнікамі былі прачытаны вершы Эдзі Агняцвет “Грамацеі” і “Міколкавы пытанні”.
Напрыканцы, усе пагадзіліся з тым, што мы –
беларусы павінны любіць і шанаваць сваю родную мову.
Дарэчы, усім, хто цікавіцца родным беларускім словам, прапаную звярнуцца да групы "Далучыць да роднага слова" метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Людмілы Захарэвіч.
Група створана ў 2012 годзе, налічвае 286 удзельнікаў.
Далучайцеся да групы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі"!
Перайсці да прагляду тэм і фотаздымкаў групы можна, націснуўшы ТУТ
1 комментарий:
Алена, бібліятэкар, шырае дзякуй за піар нашай суполкі на Вашым крэатыўным блогу.Будзем аб'ядноўваць сілы, каб як мага больш нашых наведвальнікаў даведаліся аб шчырых намаганнях зрабіць нашу бібліятэку месцам, дзе ўвесь час адбываецца нешта цікавае і пазнавальнае. Поспехаў і Вам!
Отправить комментарий