На роднай мове каб сніліся сны...

Сябры! Некалькі дзён таму я рэкламавала сустрэчу з аўтарам сямейнай чытанкі "ЛУЧЫНКА", якая выйшла ў выдавецтвы "Мастацкая літаратура".
Сустрэра адбылася і на ёй прысутнічалі таксама і сельскія бібліятэкары.
Сустрэча атрымалася цёплай і вельмі карыснай. Асабліва мне спадабаліся словы Зосі Куставай аб роднай мове (Зося Іванаўна, дарэчы, аказалася маёй землячкай - ураджэнкай Крупскага раёна). Дык вось што яна сказала - на роднай мове мы павінны гаварыць, павінны ВУЧЫЦЦА думаць і гэта будзе наш уклад у будучыню. Але калі МЫ БУДЗЕМ БАЧЫЦЬ СНЫ НА РОДНАЙ МОВЕ - толькі тады станем САПРАЎДНЫМІ БЕЛАРУСАМІ.
Згодны?
А зараз я прапаноўваю вам, шаноўныя, прачытаць артыкул, які напісала мая калега Людміла Захарэвіч:
Сонечным красавіцкім днём супрацоўнікі Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя А.Гайдара “запальвалі “Лучынку”, якую прадставіла ўкладальнік кнігі, супрацоўнік выдавецтва “Мастацкая літаратура” - Зося Іванаўна Кустава
Кніга “Лучынка - гэта цудоўнае выданне для маленькіх беларусаў, здольнае асвяціць ім далейшы шлях у далучэнні да роднай мовы праз прыгожае беларускае слова. 
Зборнік складаецца з дзесяці раздзелаў, кожны з якіх мае пазнавальны і выхаваўчы сэнс, а таксама канкрэтныя практычныя матэрыялы для калектыўнай і індывідуальнай работы з дзецьмі па авалодванні імі вуснай беларускай мовай. Вось толькі некаторыя з іх: “Ад слова вырастаюць крылы”, “Ласкавае слоўца, як сонейка грэе”, “Шануй старое, як дзіця малое”, “Магічных слоўных формул моц” і іншыя.
У кніжцы прадстаўлены лепшыя мастація творы знакамітых беларускіх пісьменнікаў, а таксама асобных замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову. 
Мастацкае афармленне кнігі належыць маладой таленавітай мастачцы Маі Пракаповіч, якая па словах Зосі Куставай “здолела дакладна перанесці на мову выяўленчага мастацтва ідэі, выказаныя моваю слоў”.
Падчас сустрэчы ў бібліятэцы, на якую былі запрошаны бібліятэкары, настаўнікі, выхавальнікі дашкольных устаноў горада і раёна, Зося Іванаўна расказала аб сваёй працы над зборнікам, выказала пажаданне, каб кніга “Лучынка” стала настольнай кнігай у кожнай сям’і і прачытала верш “Калыханка для Бога”.
Упрыгожваннем свята стала выступленне выхаванцаў дзіцячага садка №42 з танцавальным нумарам “Вышыта сарочка”, вучня ДУА СШ №6 Паўла Вайцяховіча з вершам “Родная мова” У.Дубоўкі і юнай спявачкі Марцынкевіч Анастасіі з ДУА “Беларускамоўная гімназія №2”, якая цудоўна выканала песню “Зямля з блакітнымі вачамі” на сл. паэтэсы Э.Агняцвет.





Аўтограф ад аўтара: сельскай бібліятэцы в.В/Ухалода

Фотаздымак з аўтарам на памяць: Зося Кустава і Надзея Мацюшонак
                         Фотаздымак з аўтарам на памяць: Зося Кустава і Таццяна Маеўская

4 комментария:

Анонимный комментирует...

Так прыгожа сказана пра тое, каб бачыць нам сны на роднай мове! Сапраўды, давайце будзем бачыць сунічныя паляны, пшанічныя каласы і празрыстыя крыніцы, тады і самі станем дабрэйшымі і прыгажэйшымі!

Людмила Бусел комментирует...

Ну, не ведаю, як сны сніць па-беларуску, а вось думаць калі-некалі атрымліваецца!!!!
а навогул, малайцы!!!! кніга, сапраўды, вартая нашай ўвагі!!! Таксама атрымалі ў сваю сельскую бібліятэку і выкарыстоўваем у працы..

Людмила Бусел комментирует...

І, канешне, аўтограф цудоўнай аўтаркі Зосі Куставай, быў так дарэчы і нам.. Зайздрошчу!!!

Елена Библиотекарь комментирует...

Людміла, запрашайце Зосю да сябе. Думаю, што яна абавязкова прыедзе!

АКТУАЛЬНО - о библиотеках, библиотекарях и событиях библиотечной жизни

Пятёрка последних сообщений блога
последние сообщения

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку
Иосиф Бродский

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать
1. Вы найдете безопасный способ сбежать от неудач, стрессов и скуки собственной жизни; 2. Вы обнаружите, что у вас есть семья; 3. Вы станете частью вневременного глобального разговора; 4. Вы научитесь говорить красиво; 5. Вы полюбите очереди, остановки и залы ожидания; 6. Вы станете более приятным человеком; 7. Вы многое узнаете; 8. Вы обнаружите, что были глупее, чем думали; 9. Вы откроете в себе творческое начало; 10. Вы разовьете воображение и перестанете бояться быть странным.