****** #‎2018_год__Год_малой_родины_в_Беларуси‬ ****** ***** ***** СКОРО В БЛОГЕ! ***** Планирование в библиотеке: как объять необъятное ****** "Книжная закладка: идеи со всего света" "Как оформить выставку в окнах библиотеки" и ещё много актуальных новостей из жизни библиотек мира ******

Пра азбуку, гульню, бібліятэку...


       Паважанае спадарства, сёння я маю гонар прадставіць вам працу нашых калег  з Навагрудчыны (Гродзенская вобласць), а дакладней кажучы - адну з іх крэатыўных ідэй, якую бібліятэкары рэалізуюць падчас свята беларускага пісьменства (і не толькі).

   Не так даўно я ўбачыла ў сеціве даволі цікавую кніжную выставу, прысвечаную беларускаму алфавіту. Мне падалося што гэта будзе цікава для іншых бібліятэкараў і я звярнулася да дырэктара Навагрудскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірыны Міхайлаўны Царук з прапановай напісаць аб выставе для чытачоў блога "Сельская бібліятэка". 
Прыемна адзначыць, што мая прапанова знайшла водгук і Ірына Міхайлаўна даслала вельмі цікавы ліст і фотаздымкі выставы.
Калі ласка, слова ёй:  
Ірына Міхайлаўна
Царук
   "Моднае слова інтэрактыў гучыць у галіне культуры ўжо паўсядзённа. Не абмінула такая з’ява і бібліятэкі. Канешне мы па-свойму робім гэта, так як дазваляюць фінансы і энтузіазм работнікаў. Навагрудскія бібліятэкары даўно на практыцы ўсвядомілі, што зараз проста прыгожай выставай літаратуры не надта заахвоціш чытача. І трэба выкарыстоўваць  той самы інтэрактыў хаця б у форме гульні. 
  Что для гэтага трэба? Можна пераапрануцца ў літаратурных герояў, ладзіць майстар-класы, складаць пазлы, рабіць фотасесіі і г.д. Калі мы робім якую небудзь вялікую кніжна-ілюстратыўную выставу, то адразу ж паўстаюць пытанні – а чым яе дапоўнім, з чым будзем гуляцца, што наш наведвальнік возьме ў рукі, чым будзем прыцягваць позірк праходзячых побач гараджан? 
  На сайце нашай бібліятэкі  http://novcrb.grodno.by/ можна прасачыць, як бібліятэкары разнастайна прывабліваюць патэнцыяльных наведвальнікаў да бібліятэкі і літаратуры.
  Вось адзін з прыкладаў. У мінулым годзе бібліятэку запрасілі на свята пісьменства ў Шчучын (2015). Мы не навічкі на такім мерапрыемстве. Акрамя Навагрудка быў Полацк, Барысаў, Быхаў. І як заўсёды, нам трэба быць непаўторнымі. У Шчучын конкурс на паездку на свята прайшлі 5 бібліятэк вобласці і кожная са сваім індывідуальным праектам. Мы прадстаўлялі выставу-карусель "ВКЛ: Вялікае Княства Літаратуры". (Наваградак быў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага). А побач з выставай - абавязковая інтэлектуальна-гульнёвая зона для дзяцей. Збіралі ўсе прылады пісьменства, што засталіся з нашага дзяцінства. Акрамя таго, нам дапамагла кніга Святланы Прудоўскай “Гісторыя кнігі сваімі рукамі” (2011 г.) Там цудоўна апісана пра даўнія алфавіты, пра тое,  як зрабіць самому паперу і, так бы мовіць, гліняныя таблічкі. Спачатку мне вельмі хацелася каб штосьці можна было складаць з іерогліфаў, але наш мастак такую версію адразу адкінуў. Але, канешне пасля пэўных абурэнняў (як усе творчыя людзі), згадзіўся працаваць над клінапісным алфавітам. 
   Так узнікла ідэя стварэння новай выставы. Самыя трохкутнікі клінапіснага алфавіту зробленыя з пластыку і для адрознення літар пакрытыя каляровай плёнкай. Яшчэ на выставе ёсць  сам алфавіт, напісаны асобна. Адну памылку мы дапусцілі – зрабілі вялікія трохкутнікі. Не хапае месца на стале каб злажыць дліннае слова. У такой манеры можна зрабіць і так званыя руны.
Для тых, хто не можа зрабіць з пластыку клінапісны алфавіт,  ёсць зусім лёгкі варыянт. Купіце пячэнне якое зроблена ў выглядзе літар. І слова зложыцца і смачна з’есца. Сёлета дзеці з ахвотай складаюць клінапіссю свае імёны, а бібліятэкары тым часам распавядаюць пра старажытныя прылады пісьма і прапануюць кнігі па тэме".

 
Здаецца, вельмі цікавая задумка і я раю ўсім, хто любіць родную мову, скарыстацца вопытам калег з Новагрудка))
Магчыма, калегі, у каго з вас таксама ёсць што паказаць з цікавага вопыту работы?
Пішыце мне і я абавязкова напішу аб гэтым у блоге!
адрас паштовай скрыні: elenakopytok72@mail.ru

Комментариев нет:

Пятёрка последних сообщений блога
последние сообщения

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку

Свобода существует затем, чтобы ходить в библиотеку
Иосиф Бродский

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать

10 вещей, которые произойдут с каждым, кто начнет больше читать
1. Вы найдете безопасный способ сбежать от неудач, стрессов и скуки собственной жизни; 2. Вы обнаружите, что у вас есть семья; 3. Вы станете частью вневременного глобального разговора; 4. Вы научитесь говорить красиво; 5. Вы полюбите очереди, остановки и залы ожидания; 6. Вы станете более приятным человеком; 7. Вы многое узнаете; 8. Вы обнаружите, что были глупее, чем думали; 9. Вы откроете в себе творческое начало; 10. Вы разовьете воображение и перестанете бояться быть странным.