Планирую начать с нашего белорусского республиканского конкурса - "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". А ведь есть ещё и другие конкурсы - районные, региональные, областные, международные. И сельские библиотеки принимают в этих конкурсах и акциях активное участие. И почти всегда об этих победах знают только сами библиотекари, методисты да ещё пара-тройка коллег. Считаю, что такую мягко говоря несправедливость необходимо менять.
Кто, кроме нас самих, расскажет как мы работает, что делаем для читателей и жителей деревни. Никто.
Вот поэтому я начинаю говорить и писать о лучших библиотеках Беларуси, России, Украины, Молдовы, Болгарии, Польши и других стран.
Почётное право быть первой удостоилась сельская библиотека из Гродненской области. Название населённого пункта, где располагается эта библиотека вы все (правда-правда!) давно знаете! Не верите?!
Поднимите руку, кто читал "Чёрный замок Ольшанский" В.Короткевича? Кто не читал, тот обязательно смотрел одноимённый фильм. (кстати, фильм посмотреть можно ЗДЕСЬ) ИТАК:
ГОЛЬШАНСКАЯ СЕЛЬСКАЯ БИБЛИОТЕКА
Ошмянской районной централизованной
библиотечной системы Гродненской области!
І место ХХІІ республиканского конкурса
"Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры"
в номинации
«За новации в сфере библиотечного дела»
От всей души поздравляю коллег с заслуженной победой!
И приглашаю нас к знакомству с работой библиотеки. Сразу о главном - Международный проект Гольшанской сельской библиотеки оценён в 8 тысяч евро!
Что же это за проект? Почему такие деньги пошли в сельскую библиотеку? Что же там будет после освоения денежных средств?
Такими вопросами задалась я и ... послала письмо коллегам из Ошмян с просьбой рассказать о библиотеке, прислать фото. Коллеги откликнулись на мою просьбу, спасибо им огромное.
Чуть ниже я приведу присланный текст о библиотеке. Однако, этого (пусть простят коллеги) мне показалось мало. Я немножко поискала и дополнила присланное. Вот что получилось.
Гольша́ны — агрогородок в Ошмянском районе Гродненской области Белоруссии. Административный центр Гольшанского сельсовета. Деревня расположена в 20 км южнее районного центра — города Ошмяны, на левом берегу реки Гольшанки. Население 1075 человек . Первое упоминание деревни относится к XIII веку.
С XIII по XVIвв. являлась частновладельческим поселением князей Гольшанских (Ольшанских), с XVII века — рода Сапег — наследников владений Гольшанских. В XIV—XV вв. Гольшаны были центром удельного княжества в Великом княжестве Литовском и играли значительную роль в его жизни.
Достопримечательности: Руины Гольшанского замка (XVII в.), Костел францисканцев (1618, перестроен в 1770-е), торговые ряды, жилые дома конца XIX-начала XX в. в центре. В полутора километрах от Гольшан на правом берегу реки Карабель городище (XII—XIV вв.) и поселение, при раскопках которого найдена керамика раннего железного века и периода Киевской Руси.
НО, это ещё не все достопримечательности! Есть ещё одна - не менее важная -
памятник геодезическому пункту Тупишки |
Вы скажете - всё это замечательно, только при чём здесь сельская библиотека?
Отвечаю - в библиотеке работают творческие и активные библиотекари, которые ведут большую просветительскую работу!
Однако, позволю себе ещё одно небольшое отступление - прежде чем говорить о сельской библиотеке, нужно познакомить вас с центральной.
Вот эта информация размещена на сайте Ошмянского райисполкома (сайт библиотеки, к сожалению, на данный момент находится на технической реконструкции).
"На сохранение и пропаганду литературных источников, реализацию духовного, идеологического, патриотического и воспитательного потенциала региона, поиск новых форм и методов работы, внедрение новых информационных технологий направлена деятельность 23 публичных библиотек района, из них 19 работают в сельской местности, в том числе 11 библиотек агрогородков.
Библиотеки Ошмянской РЦБС являются общедоступными учреждениями, обеспечивающими свободный доступ к информации и культурному наследию через библиотечные фонды. Единый фонд РЦБС составляет 392,3 тысячи экземпляров документов. На протяжении года к литературным источникам обращаются 22 тысячи пользователей, из которых 7,8 тысяч дети до 15 лет. Годовая книговыдача составляет 418 тысяч экземпляров литературы".
Вот такая библиотечная сеть.
А что же Гольшанская сельская библиотека?
Читаем:
" Гісторыя Гальшанскай сельскай бібліятэкі пачынаецца з 1939 года, калі ў Гальшанах была адкрыта хата-чытальня. За гэты час бібліятэкай пройдзены амаль 75-гадовы шлях, на працягу якога зроблена шмат пераўтварэнняў і ўдасканаленняў у абслугоўванні насельніцтва.
Для жыхароў Гальшан бібліятэка сёння – культурны, інфармацыйна-адукацыйны і рэакрыацыйны цэнтр з развітай структурай. Бібліятэка размешчана ў прасторным памяшканні, займае ўвесь другі паверх адміністрацыйнага будынку Гальшанскага сельвыканка. Да паслуг чытачоў (а іх у бібліятэцы звыш 1300) – абанемент, чытальная зала, (усяго больш за 30 000 экзэмпляраў кніг і часопісаў), інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр, публічны цэнтр прававой інфармацыі, інфармацыйна-адукацыйны цэнтр, ёсць дзіцячы пакой. Усяго ў зону абслугоўвання бібліятэчнай установы ўваходзіць 30 населеных пунктаў, у якіх пражывае каля 2000 чалавек.
Прыналежнасць да гістарычных мясцін, якімі з'яўляюцца Гальшаны, вызначае накірункі дзейнасці бібліятэкі, галоўны з іх – краязнаўства. Бібліятэкай за ўвесь перыяд сваёй дзейнасці сабраны шматлікія краязнаўчыя матэрыялы: кнігі, перыядычныя выданні, ксеракопіі, электронныя дакументы. Усяго каля 1000 адзінак. Наяўнасць змястоўнага краязнаўчага фонду, запатрабаванасць яго з боку карыстальнікаў перадумовіла стварэнне ў 2006 годзе інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра (ІКЦ), які з’яўляецца адзіным у бібліятэчнай сістэме раёна.
У інфармацыйна-краязнаўчым цэнтры знаходзяцца дакументы, якія прадстаўляюць асаблівую каштоўнасць для гальшанцаў. Гэта кніга Э.С. Корзуна “Гальшаны” 1-е і 2-е выданне, матэрыялы шматгадовых Міжнародных Гальшанскіх чытанняў, якія праводзяцца з 2006 года. Гальшанскую зямлю ад старажытнасці да нашых дзён праславілі знакамітыя людзі, якімі ганарыцца сённяшняе пакаленне: князі Гальшанскія, Павел Стэфан Сапега, Соф’я Гальшанская, Зыгмунт Мінейка, Андрэй Зязюля, вядомыя людзі XX стагоддзя: Эсфір Левіна, Канстанцін Стрыеўскі, краязнаўца Эдуард Корзун, заслужаны работнік культуры бібліятэкар Марыя Піваварчук (!) і многія іншыя. Матэрыялы пра знакамітых людзей Гальшаншчыны змешчаны ў папках-дасье і ў электронных дакументах, якія сістэматычна дапаўняюцца новымі звесткамі. Сабрана змястоўная інфармацыя пра бібліятэкі Гальшан. Багатая гісторыя сельскай бібліятэкі і дзіцячай (дзейнічала з 1969 па 2006 год) адлюстравана ў 3-х томным альбомным выданні "3 жыцця бібліятэк Гальшан".
Вот такая интересная жизнь в этой библиотеке. И, что самое главное, библиотекари находятся постоянно в поиске новых форм работы с читателями.
Читаем далее:
За апошнія тры гады інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр значна папоўніўся матэрыяламі аб гісторыка-культурным аб’екце Гальшаншчыны пункце “Тупішкі”, які з’яўляецца часткай геадэзічнага мерыдыяна Струвэ. Трэба нагадаць, што праз тэрыторыю Ашмянскага раёна праходзіць геадэзічная Дуга Струвэ, занесеная ў 2005 годзе ў Спіс сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Непадалёку ад Гальшан, каля вёскі Цюпішкі, знаходзіцца геадэзічны пункт “Тупішкі”, адзін з пяці пунктаў Дугі Струвэ, размешчаных у Беларусі. У 2007 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака “Тупішкі”, які потым быў унесены ў турыстычны маршрут Ашмяншчыны.
Гэтыя падзеі далі штуршок наступнаму вітку краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі. Супрацоўнікамі была праведзена пошукава-даследчая работа па выяўленні матэрыялаў і дакументаў аб Дузе Струвэ, жыцці і дзейнасці кіраўніка геадэзічнай экспедыцыі Васіля Струвэ, яе ўдзельнікаў Карла Тэнера і ўраджэнца Беларусі Іосіфа Ходзькі, звязанага роднаснымі каранямі з Гальшаншчынай. Наяўнасць шматлікіх матэрыялаў, узрослая зацікаўленасць да аб’екта жыхароў раёна і шматлікіх турыстаў прадвызначылі ідэю стварэння ў бібліятэцы музея Дугі Струвэ.
Работа па арганізацыі музея вялася на працягу 2012-2013 гадоў. Дзякуючы перамозе Гальшанскай бібліятэкі ў міжнародным конкурсе міні-праектаў “Тандэм”, былі атрыманы грашовыя сродкі на рэалізацыю праекта “Стварэнне музея Дугі Струвэ “Дуга, якая аб’ядноўвае народы і культуры”. Першыя крокі стварэння музея пачаліся з рамонту памяшкання, набыцця абсталявання, тэхнічных сродкаў.
Актыўна вялася работа па распрацоўцы сайта музея http://struve.by/ на якім размяшчаецца інфармацыя пра пункт “Тупішкі”, пра дзяржавы, праз якія праходзіць Дуга Струвэ. У асобным раздзеле сайта падаецца гісторыя стварэння музея, матэрыялы пра заснавальнікаў знакамітай Дугі, інфармацыя аб культурных традыцыях 10 краін, праз якія праходзіць мерыдыян Струвэ. Прадстаўлена фотагалерэя Гальшан, геадэзічных пунктаў Дугі. Прапануюцца віртуальныя туры па музею і архітэктурных помніках мястэчка.
заведующая библиотекой Лилия Рагинская |
На сённяшні дзень у музеі сабраны экспазіцыйны і інфармацыйны матэрыял аб культуры і традыцыях дзяржаў (рэгіёнаў), па якіх прайшла Дуга Струвэ: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы. Самастойна выдана і набыта друкаваная рэкламна-інфармацыйная прадукцыя: буклеты “Дуга Струвэ – Дуга часу”, “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны”, “Геадэзічная Дуга Струвэ і яе заснавальнікі”; матэрыялы па выніках даследчай працы “Аб скарбніцы сусветнай навукі ў бібліятэцы”. Выпушчаны фотабуклеты па гісторыі, культуры і нацыянальных традыцыях краін, праз якія праходзіць мерыдыян Струвэ. Набыта энцыклапедычная і даведачная літаратура, турыстычныя даведнікі і карты. Спецыяльна для музея выдавецтвам “Белкартаграфія” выпушчана аб’ёмная карта Дугі Струвэ. Закуплены інфармацыйна-рэкламныя штэндэры і стэнд.
Музей добра абсталяваны тэхнічна: камп’ютар, плазменны тэлевізар, інтэрнэт. Усё гэта садзейнічае прыцягненню шырокага кола наведвальнікаў, асабліва моладзі. Распрацаваны экскурсіі, праводзяцца музейныя заняткі для школьнікаў. На аснове музейных матэрыялаў вучнямі рыхтуюцца навуковыя паведамленні і рэфераты. Цікавымі і займальнымі сталі краязнаўчыя ўрокі, вандроўкі, відэа і слайд-падарожжы для навучэнцаў Гальшанскай школы і дзетак дзіцячага садка. Матэрыялы з музея выкарыстоўваюць для сваіх урокаў гісторыкі, бібліятэкары, музейныя работнікі школы і выхавальнікі.
Зацікавіў музей і нашых суседзяў з Літвы. Паступілі прапановы па арганізацыі экскурсій для дзяцей і моладзі з літоўскіх памежных тэрыторый. Акрамя таго, музей уключаны ў трансгранічны турыстычны маршрут “Падарожжа па Ашмянскім ўзвышшы”. Вялікай папулярнасцю сталі карыстацца распрацаваныя анімацыйныя праграмы на пункце “Тупішкі”. Наладжванню міжнародных культурных кантактаў спрыяла паездка ашмянскай дэлегацыі ў рамках праекта ў Літву з наведваннем пункта Paliepiukai Дугі Струве і Медзінінкайскага культурнага цэнтра.
У ходзе правядзення ў Гальшанах у 2012 годзе 5-га Міжнароднага каардынацыйнага Савета Дугі Струве, удзельнікі якога наведалі бібліятэку і музей, былі ўсталяваны кантакты і атрыманы электронныя адрасы муніцыпалітэтаў тых дзяржаў, праз тэрыторыю якіх праходзіць мерыдыян Струвэ. З многімі ўжо наладжана супрацоўніцтва. Сярод членаў каардынацыйнага Савета быў аўтар кнігі “Геадэзічная Дуга Струвэ: шлях да сусветнага прызнання” Уладзімір Мкртычан, былы дырэктар РУП "Белаэракосмагеадэзія", дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, які са сваімі супрацоўнікамі па-новаму адкрыў у 2001 годзе “беларускія” пункты забытай дугі. Некалькі экзэмпляраў кнігі, якая з’яўляецца своеасаблівай энцыклапедыяй Дугі Струвэ, аўтар падараваў бібліятэцы.
З моманту афіцыйнага адкрыцця (люты 2013) музей наведалі звыш 300 чалавек. Гэта не толькі жыхары нашага раёна, але і турысты з іншых рэгіёнаў Беларусі і краін замежжа. У 2013 годзе ў ліку наведвальнікаў былі госці з Англіі, Бельгіі, Японіі, Расіі, Літвы, Латвіі. Турысты пры наведванні музея знаёмяцца не толькі з матэрыяламі, якія тычацца мерыдыяна і экспедыцыі Струвэ, але і з дзейнасцю бібліятэкі, праз якую больш пазнаюць Ашмянскі край, яго гісторыю і культуру. Яны з цікавасцю слухаюць легенды і паданні, звязаныя з Гальшанскім замкам, іншымі адметнасцямі краю.
Акрамя экскурсій у музеі ладзяцца масавыя мерапрыемствы. Для школьнікаў праведзена віртуальная вандроўка “Па знакамітых мясцінах Ашмяншчыны”, відэаурок “Бібліятэка – скарбніца адкрыццяў, гісторыя ў мініяцюры”, інтэрнэт-падарожжа “Пункт Тупішкі Дугі Струвэ – сусветная спадчына ЮНЕСКА”.
Музей як новы аб'ект культуры на тэрыторыі Гальшанскага сельскага савета заняў годнае месца сярод знакавых гісторыка-культурных аб'ектаў старажытных Гальшан. На сённяшні дзень гэта адзіны ў Беларусі музей Дугі Струве культурнага плана.
Праект цалкам апраўдаў сябе. Музей як культурны аб'ект стаў запатрабаваным ў мясцовага насельніцтва, турыстаў, геадэзістаў-навукоўцаў і практыкаў. Ён прыцягвае сваёй эксклюзіўнасцю і ўнікальнай тэмай. Музей папулярызуе аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Дугу Струвэ і з'яўляецца своеасаблівым “мастом” для наладжвання міжнароднай культурнай дыпламатыі.
Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што
Гальшанская бібліятэка станоўча мяняецца і ўдасканальваецца. Яе калектыў смела
глядзіць наперад і марыць аб далейшых тэхнічных новаўвядзеннях. Абапіраючыся на
дасягнутае, плануе будучыню, шукае новыя шляхі і формы работы.
https://vk.com/club57205376 ВКонтакте
http://ok.ru/group/51737505366168 Одноклассники
Вельмі цікава было даведацца пра калег з Гродзеншчыны! Гальшаны, музей дугі Струвэ ў сельскай бібліятэцы, сайт музея, велікая работа па прапагандзе і захаванні спадчыны .. Ганарыцца ёсць чым, бібліятэкары заўсёды былі асветнікамі і краязнаўцамі. Малайцы!
ОтветитьУдалитьДзякуй,Алена.Гэта нашы суседзі і сябры.Сапраўды Гальшаны вельмі цікавае месца .Па-суседску мы правялі сумесны семінар бібліятэкараў Астравеччыны,Смаргоншчыны і Ашмяншчыны з мэтай бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй рэгіёну .Тупішкі ,як турыстычны аб'ект,уразіў,там нам паказалі цікавае прадстаўленне.
ОтветитьУдалитьУ блог дасланы матэрыялы яшчэ 6 сельскіх бібліятэк - пераможцаў конкурсу. Спадзяюся, што іх работа таксама будзе для нас цікавай
Удалить