У літаратурна-мастацкім часопісе "Верасень", галоўным рэдактарам якога з'яўляецца паэт-бард Эдуард Акулін, змешчаны два апавяданні літаратурнай зорачкі Барысаўшчыны - Анастасіі Грук з в.Вяляцічы. Адно з іх -"Покуль зорка Венера ўсміхаецца" адлюстроўвае мары дзяўчынкі аб сустрэчы з Максімам Багдановічам, другі пра Я.Коласа. Творы ўзнёсныя, летуценныя, вартыя для прачытання. Хачу дадаць, што дзяўчынка з'яўляецца пераможцам тэлепраекта "Час чытаць" (аб гэтым я пісала крыху раней:)) і марыць стаць журналістам. Хай твае надзеі і мары ажыццяўляюцца, Анастасія!
Комментариев нет:
Отправить комментарий