«Трэба, каб нашчадкі ведалі,
якой цаной здабыта Перамога,
каму абавязаны мы шчаслівай
магчымасцю жыць і працаваць,
здзяйсняць свае мары…»Мікола Чарняўскі
якой цаной здабыта Перамога,
каму абавязаны мы шчаслівай
магчымасцю жыць і працаваць,
здзяйсняць свае мары…»Мікола Чарняўскі
У рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта «І памяць подзвіга нам кніга ажыўляе» ў сельскай бібліятэцы в. Мсціж прайшоў вечар памяці «Дзяцінства, апаленае вайной». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3-5 класаў Мсціжскай сярэдняй школы. Бібліятэкар Таццяна Данчанка паведаміла школьнікам пра дзяцей і падлеткаў, у якіх вайна забрала дзяцінства, пра здзекі катаў над малечамі ў лагерах смерці, пра подзвігі юных герояў. Таксама бібліятэкар зачытала ўспаміны былой настаўніцы Мсціжскай сярэдняй школы Герасенка Е.У.(у час вайны яна была маленькай дзяўчынкай) і яе верш “Дзеці вайны”.
Прысутнічала на мерапрыемстве і загадчыца Мсціжскага сельскага клуба Куракевіч Л.У., якая расказала вучням аб жахах, якія давялося перажыць у вайну яе бабулі.
Напрыканцы сустрэчы вучні чыталі вершы Н.Гілевіча, А. Куляшова, П. Панчанкі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий