Гран-при телепроекта "Время читать" получила читательница из Велятич!

 28 декабря в центральной детской библиотеке состоялось торжественное мероприятие, посвящённое поздравлению победителей и участников пятого сезона совместного телепроекта "Время читать" библиотеки и телеканала “Свет ТВ”. Чуть ранее я писала о телепроекте и его участниках Смотрите ЗДЕСЬ
Предлагаю вам познакомиться с авторским текстом методиста по работе с детским читателем Людмилы Захаревич:
   "На гэты раз 13 удзельнікаў, ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў рэкламавалі кнігі беларускіх пісьменнікаў.Не пакінулі раўнадушнымі ўдзельнікаў здымачнай групы і членаў журы выступленні  шасцігадовай Ксеніі Цэдрык, якая прадставіла на праекце беларускую народную казку “Піліпка-сынок”  і  сямнаццацігадовай Анастасіі Грук з вескі Вяляцічы, увасобіўшай на здымачнай пляцоўцы вобраз Ганны Чарнушкі з рамана І.Мележа “Людзі не балоце”.
Творча падыйшла да ўдзелу ў праекце Кацярына Пчолка, якая разам з сябрамі яскрава прадставіла творчасць Максіма Багдановіча.  Цудоўныя артыстычныя здольнасці, выдатнае веданне роднай мовы  і літаратуры паказалі Павел Вайцяховіч, Ксенія Жэбрак, Анастасія Дышлевіч, Марына Рогава, Валерыя Каламіец і  іншыя ўдзельнікі. Дыяпазон літаратурных твораў, прадстаўленых на праекце даволі шырокі – ад класікаў да сучасных маладых беларускіх аўтараў, што сведчыць аб станоўчых адносінах дзяцей і падлеткаў да роднай літаратуры. Асобныя выступленні  ўдзельнікаў праекта суправаджаліся музычнымі застаўкамі, што рабіла іх больш яркімі і запамінальнымі. Па выніках галасавання кампетэнтнага журы, з ліку творчай інтэлегенцыі нашага горада, першае месца атрымаў Павел Вайцяховіч, вучань СШ №6, другое месца – Дышлевіч Анастасія з беларускамоўнай гімназіі №2, трэцяе месца прысуджана Жэбрак Ксеніі з Лошніцкай АСШ. 
Гран-пры конкурса па адзінагалоснаму меркаванню журы атрымала абаяльная  адзінаццацікласніца Анастасія Грук з Вяляціцкай АСШ.
Некаторыя ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы ў асобных намінацыях.  Дыпломы і памятныя падарункі ўручылі намінантам Святлана Чэкалава, намеснік галоўнага рэдактара тэлеканала “Свет ТВ” і Людміла Захарэвіч, метадыст Цэнтральнай раённай бібліятэкі  імя І.Х.Каладзеева".


1 комментарий:

  1. Анонимный21:02

    Праздник удался. Я рада, что именно Анастасия получила Гран-при. Её нежный голосок, повествующий о несчастной любви Ганны Чернушки и Василя заставил прослезиться

    ОтветитьУдалить