Участница телепроекта "Время читать" от сельской библиотеки д.Велятичи

В пятом сезоне телепроекта "Время читать" принимает участие Анастасия Грук, ученица 11 класса из д.Велятичи.
С 1 класса Настя начала посещать сельскую библиотеку и до сих пор является активным читателем и участницей проводимых в библиотеке мероприятий. 
Кроме всего прочего Анастасия - личность творческая - пишет стихи и прозу, в 2012 году печаталась в журнале "Маладосць". В будущем планирует получить профессию журналиста в Белорусском государственном университете. Для участия в телепроекте она выбрала отрывок из романа И.Мележа "Люди на болоте". И на некоторое время превратилась в Ганну Чернушку - главную героиню романа.
Насладитесь и вы прекрасными строками белорусской классики.
Настя Грук в роли Ганны Чарнушки
"Перад царкоўнай агароджай коней спынілі, і маладыя і ўсё іх акружэнне пайшлі к царкве па ўтаптанай дарожцы пешкі. Калі Ганна ступіла за агароджу, трывогу яе раптам, як у вечар пасля змовін, пранізала пякучае джала шкадавання аб тым добрым, дарагім, якое яшчэ нядаўна не толькі не берагла, але і не заўважала. І якое заўважыла, пачула так позна. Перад тым, як страціць. Ступіўшы на ганак, яна мімаволі прыпынілася: так захацелася стаць, пачакаць, адцягнуць тое, што павінна было зараз адбыцца, павінна было палажыць мяжу між ёй і ўсім мінулым, неперажытым яшчэ, дарагім. Так хутка і - назаўсёды! Але ні стаяць, ні чакаць нельга было. Ззаду, збоку тоўпіліся людзі - дружкі яе, Яўхім, дружына яго, Сарока, Пракоп, алешнікаўцы. Яе, нібы вада дрэва, несла гэта людская плынь у пройму дзвярэй. Проста перад ёю, пабліскваючы пазалотай, чырвона свяціліся алтар, абразы, лампады. Ганна ўбачыла бляск рызы і перавяла позірк на бацюшкаў твар: стары глядзеў насустрач, здалося, пранізліва, строга, быццам бачыў, ведаў усё. 
«Што ж я? Грэх жа! Грэх! Божа мой!» - апомнілася, схамянулася Ганна і вінавата, хутчэй пайшла к бляску рызы, к строгаму позірку.
Цяпер яна ўся поўнілася паслухмянасцю і пакорай, той пакорай, якая брала яе ў сваю ўладу тут заўсёды з тых даўніх часоў, калі ўпершыню прывяла яе сюды, маленькую, палахлівую, нябожчыца маці. Паслухмянасць, страх, пакора, што перад гэтым бляскам і таямнічасцю ўвайшлі ў яе ў той дзень, так і засталіся ў Ганне на ўсе гады: няхай не такія моцныя, як у маленстве, але ўсё ж жывыя, неадступныя.
Ганна Чарнушка. Кадр из фильма
"Люди на болоте"
Са звыклай тут паслухмянасцю рабіла яна ўсё, што трэба было, чула, ловячы, кожнае слова рудога алешніцкага старасты і бацюшкі, - сачыла без думак, як увішная Сарока з Пракопам рассцілаюць скрутак палатна на падлозе, кладуць на яго два пятакі. Па знаку рудога алешнікаўца пакорліва стала побач з Яўхімам правай нагой на манету, зняла свой персцень. Бацюшка, на твары якога ад варушэння святла маршчыны то амаль знікалі, то вырэзваліся крывымі глыбокімі раўчачкамі, даў ёй запаленую свечку, якая мігала і чадзела, і Ганна стаяла як скамянелая, пакуль ён перад Богам і святымі, што блішчалі, сачылі адусюль, надзяваў Яўхімаў персцень ёй на палец, а яе персцень - Яўхіму. З усяго, што было тут, гэты момант здаўся ёй як самы важны. Яўхімаў персцень, які яна добра чула на пальцы, быў як знак, што паказваў яе новае становішча.
«От і ўсё. Ужэ - чалавек мой, а я - жонка яго...» - ясна прайшло ў яе галаве. Гэтая думка цяпер не выклікала ўжо ні трывогі, ні шкадавання, Ганна пачула нават дзіўную палёгку. Столькі думала, трывожылася, а яно - вось прыйшло, адбылося, і ўсё стала на сваё месца. Адбылося, як у людзей, па-божаму, і думаць няма чаго...
З гэтай палёгкай, бяздумная, спусцелая, ехала яна, прабівалася цераз грэблю назад, аж пакуль пад віск і буханне марша не сышла каля сваёй хаты, перад якой ужо стаяў на двары стол. Калі яна ішла побач з Яўхімам між натоўпу, які ціснуўся, варушыўся абапал, позірк яе неспадзеўкі наткнуўся на Валодзьку, Васілёвага брата, які глядзеў на яе, здалося, нядобра, бязлітасна. Яна на міг зірнула на яго з увагай, убачыла, што ён проста зніякавеў, аказаўшыся перад людзьмі, таму і глядзіць спадылба, - і ў той жа момант пачула, як няпрошаныя, кінутыя ў царкве шкадаванне, трывога зноў упаўзлі ў душу.
Дружкі быццам зразумелі гэта, быццам заглушыць трывогу яе хацелі - заспявалі ахвотна, голасна. 
Ганна спачатку амаль не чула, што спявалі дружкі. Дайшло толькі апошняе: «...Госпаду Богу прысягла, Яўхіму ручаньку аддала», - дайшло, адазвалася такой скрухай, што ў горле зашчымела.
«Яўхіму ручаньку аддала!..»"

1 комментарий:

  1. Анонимный20:49

    Прыгожая дзяўчынка, самадастатковая, ўпэўненая ў сваіх сілах. Хочацца пажадаць ёй здзяйснення усіх мар, а на бліжэйшы час- перамогі ў тэлепраекце

    ОтветитьУдалить