Уважаемые друзья, предлагаю вашему вниманию вторую часть статьи о сельской библиотеке д.Зоричи. Недавно я рассказывала об истории этой замечательной библиотеки. Сегодня хочу поговорить о том, как живёт небольшая сельская библиотека сегодня. А сделаю я это с помощью своей коллеги - методиста по работе с детским читателем Людмилы Брониславовны Захаревич. Предлагаю вашему вниманию авторскую статью "
З любоўю да дзяцей
". Людмила Брониславовна - настоящий патриот белорусского языка, поэтому статья написана на нашей "роднай беларускай мове". Для тех, кто затрудняется с прочтением - на блоге есть гаджет-переводчик - выберите нужный вам язык и наслайдайтесь чтением на родном вам языке! :)
Кожнае наведванне гэтай установы культуры здзіўляе навізной і творчай няўрымслівасцю бібліятэкара ў сваёй дзейнасці. У летні час радуе вока прылягаючая да бібліятэкі тэрыторыя: тут і буйнае квеценне разнастайных колераў, і муляжы літаратурных персанажаў дзіцячых кніг, якія шчыра запрашаюць малых і дарослых чытачоў наведаць бібліятэку. Клапатлівымі рукамі бібліятэкара Святланы Дарожка ў бібліятэцы і вакол яе створаны сапраўдны куточак прыгажосці, дзе можна не толькі адпачыць душой, атрымаць неабходную інфармацыю, пагартаць газеты і часопісы, але і прыняць удзел у шматлікіх мерапрыемствах бібліятэкі, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў вышыўцы, вязанні, маляванні.
"Ёсць у Барысаўскім раёне невялікая вёска Зорычы, а ў ёй –
бібліятэка, якая мае свой твар і сваю адметнасць. Сталася так, што ў гэтай
установе культуры на працягу ўсяго яе існавання працавалі і працуюць творчыя,
улюбёныя у сваю прафесію людзі. Больш за сорак гадоў аддала бібліятэчнай справе Надзея Васільеўна Гапонька, потым
бібліятэку прыняла Людміла Уладзіміраўна Івашкавец. Далей дзейнасць бібліятэкі
звязана з імем Таццяны Мікалаеўны Жэбрак, якая перадала эстафету сваёй сястры,
Святлане Уладзіміраўне Дарожка. Менавіта пра гэту цудоўную жанчыну, маці траіх
дзяцей, педагога па адукацыі, творчага бібліятэкара і яе прафесійныя здабыткі
хацелася б расказаць.
Кожнае наведванне гэтай установы культуры здзіўляе навізной і творчай няўрымслівасцю бібліятэкара ў сваёй дзейнасці. У летні час радуе вока прылягаючая да бібліятэкі тэрыторыя: тут і буйнае квеценне разнастайных колераў, і муляжы літаратурных персанажаў дзіцячых кніг, якія шчыра запрашаюць малых і дарослых чытачоў наведаць бібліятэку. Клапатлівымі рукамі бібліятэкара Святланы Дарожка ў бібліятэцы і вакол яе створаны сапраўдны куточак прыгажосці, дзе можна не толькі адпачыць душой, атрымаць неабходную інфармацыю, пагартаць газеты і часопісы, але і прыняць удзел у шматлікіх мерапрыемствах бібліятэкі, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў вышыўцы, вязанні, маляванні.
У зону абслугоўвання
бібліятэкі ўваходзіць 12 населеных пунктаў.
Паслугамі карыстаюцца 280 чытачоў, з іх амаль палова- дзеці ва ўзросце ад 6 да 15 год.Бібліятэчны фонд складае звыш 10 тыс.кніг і часопісаў.

Экалагічнае выхаванне - адно
з найгалоўнейшых напрамкаў дзейнасці Зорыцкай бібліятэкі Яе ўнутранае афармленне ў поўнай меры
адпавядае статусу экалагічнай бібліятэкі. Кніжныя выставы- гэта не проста
падбор кніг, кожная з іх прадумана і асэнсавана бібліятэкарм, дапоўнена
цытатамі, фактаграфічнымі звесткамі, аздоблена прадметамі, якія удала
адлюстроўваюць тэму экспазіцыі. Тэме радзімазнаўства прысвечана выстава “Зямлі
маёй родная мова”. Выстава, прысвечаная пытанням экалогіі мае некалькі цікавых
раздзелаў: “Гэта наша з табою зямля”,
“Па старонках Чырвонай кнігі”, “У гасцях у Лесавічка”, “Парады мудрай савы” і
іншыя. Тэме міласэрнасці прысвечана выстава “Карагод каляровых імгненняў”,
дзе зараз дэманструюцца работы Кацярыны Малярэвіч,
дваццацітрохгадовай дзяўчыны-інваліда
дзяцінства. З вялікім задавальненнем малодшыя школьнікі папаўняюць стэнд “Малюнак, што падказала кніга”, які з’яўляецца своеасаблівай рэкламай бібліятэчнага фонду, а прыгожа аздобленыя фота лепшых дзіцячых чытачоў бібліятэкі красуюцца на стэндзе “Нас аб’яднала мудрасць кніг”.

На працягу 14 гадоў у бібліятэцы працуе экалагічны гурток
“Крынічка”. У апошнія чатыры гады рэалізуюцца імідж-праекты “Прырода. Фантазія.
Творчасць”, “Я дружу с ромашкой, птичкой и букашкой”, “Я гляджу на зямлю, як на
цуда”, прысвечаныя тэме аховы навакольнага асяроддзя.
Кожнае мерапрыемства, што ладзіцца ў сельскай бібліятэцы в.Зорычы-
гэта сапраўднае свята, якое пакідае незабыўнае ўражанне, з’яўляецца жыццёвым
урокам для хлопчыкаў і дзяўчынак. Хочацца прыгадаць толькі некоторыя з апошніх:
літаратурна-музычныя кампазіцыі па творах У.Ягоўдзіка “Зямля наш дом, але не адны мы ў ім жывём”,
“Два яблыкі на на адной
галінцы” - да юбілею Я.Купалы і Я.Коласа, “Зямля бацькоў- адвечны запавет” - да Дня незалежнасці і 68-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, “Гэты цуд завецца кніга” – штогадовы цыкл мерапрыемстваў да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Нягледзячы на гарачую сенакосную пару,6 ліпеня мінулага года, ва ўтульнай зале бібліятэкі сабраліся актыўныя памочнікі бібліятэкара, юныя чытачы ва ўзросце ад 4 да 18 год, каб расказаць прысутным на свяце гасцям аб творчым лёсе вялікіх Песняроў. На мерапрыемстве пранікнённа чыталіся вершы класікаў, выконваліся музычныя нумары, інсцэніроўкі ўрыўкаў з п'есы "Паўлінка" і паэмы "Сымон-музыка". Свята доўжылася больш за гадзіну, але пасля яго заканчэння нікому не хацелася пакідаць бібліятэку. Напрыканцы жніўня бягучага года Зорыцкая бібліятэка парадавала жыхароў вескі і гацей з горада Барысава яшчэ адным цудоўным
мерапрыемствам - «Свята ў Вясёлцы- фіялетавы баль» якое ладзілася ў рамках праекта “55 колераў “Вясёлкі”. "…Няхай сёння фіялеціцца ўсё, што не можа зелянець, жаўцець, чырванець, аранжавець, сінець, а таксама блакіціцца"- менавіта гэтыя словы з'явіліся лейтматывам вясёлкавага свята ў гэтай прыгожай і ўтульнай бібліятэцы вёскі Зорычы.
І сапраўды, удзельнікі свята, нягледзячы на даждлівае надвор'е стварылі ў бібліятэцы атмасферу вясёлкавага настрою ў прысутных. Гасцей парадавалі выступленні Вясёлкі-нябеснай і Вясёлкі-часопіса, Васі Вясёлкіна і Васілінкі, гаспадара свята - Фіялетавага колеру. Многа цікавых нумароў падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага садка разам з выхавальніцай Іванец Н.У. Прыемна, што супрацоўнікі мясцовага дзіцячага садка на чале з загадчыкам Быкавай С.І.разумеюць важнасць і значнасць выхавання ў дзяцей павагі да бібліятэкі, да кнігі, таму літаральна ўсе мерапрыемствы ў бібліятэцы ладзяцца пры актыўным удзеле выхаванцаў садка. У праграме свята быў прадстаўлены ўрывак з інсцэніроўкі “ Казкі пра зубра" В.Віткі, вядучыя ярка прадставілі рубрыкі часопіса "Вясёлка", прэзентавалі новы часопіс "Буся". Прагучала многа вершаў аб родным краі, аб жніве.Вялікую цікавасць выклікаў конкурс загадак, самыя кемлівыя атрымалі прызы ў выглядзе цукерак і садавіны-гародніны. Много цёплых слоў было выказана ў адрас галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Упрыгожаннем свята сталі музычныя нумары ў выкананні сясцёр Ірыны і Крысціны Мыцько, Ксеніі Жэбрак, а ў заключэнні прагучала песня “Весяліначка-сяброўка” у выкананні пяцігадовай Ганначкі Юданавай. Паўтарагадзіннае дзеянне, падрыхтаванае бібліятэкарам Святланай Дарожка разам са сваімі юнымі памочнікамі, праляцела, як адзін міг. Свята атрымалася выдатным, калі не сказаць лепшым у рамках рэалізацыі сумеснага праекта Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева і рэдакцыі часопіса “Вясёлка” - "55 колераў "Вясёлкі".

Адметна,
што у мерапрыемствах, якія ладзяцца ў сельскай бібліятэцы вёскі Зорычы прымаюць удзел цэлыя сем'і, сярод
якіх хочаца назваць сям'ю Дарожка: Марына, Аляксей, Ганна, сям'ю
Белых: Барыс, Павел, Максім, а таксама Багданоўскую Марыю, Малярэвіч Таццяну, Сідло Віталя,Рашэтніка Мікіту і іншых рабят. Дарэчы, усе трое дзетак Святланы
Уладзіміраўны, ва ўзросце ад 5 да19 год
першыя маміны памочнікі ў падрыхтоўцы і правядзенні бібліятэчных мерапрыемстваў.
Бібліятэкар
Святлана Дарожка і яе выхаванцы актыўна ўдзельнічаюць ў раённых
бібліятэчных конкурсах, дзе амаль заўсёды займаюць прызавыя месцы. Так, у раённай Дэкадзе чытання падлеткаў і
моладзі, што ладзілася ў верасні мінулага году чытачы “вырасцілі” кніжнае дрэва
на галінках якога размясціліся кнігі, адпавядаючыя чытацкаму густу сённяшніх
падлеткаў. Зараз бібліятэка рыхтуецца прыняць удзел у раённым конкурсе кніжных
выставак ,да якога распрацавана нестандартная
форма кніжнай выставы “У краі зямнога кахання”, якая прадстаўлена ў
вобразах двух лебедзяў, што як вядома, сімвалізуе вернасць.
Радасна становіцца на душы, калі бачыш, як дзеці вясёлай
чародкай, пасля заняткаў ў Вяляціцкай АСШ, напрамкі з аўтобуснай астаноўкі
бягуць ў бібліятэку в. Зорычы, на сустрэчу з любімым бібліятэкарам. Аб тым, што
дзеці з вялікай ахвотай наведваюць вясковую бібліятэку, яскрава сведчаць лічбы:
сярэдняя штодзённая наведвальнасць бібліятэкі складае – 15 чалавек, за год лік
наведванняў складае – 4195 разоў.
Зараз бібліятэка
вынонвае яшчэ і функцыі сельскага клуба, з’яўляецца адзінай культурнай
установай у вёсцы Зорычы.ю Бібліятэка працуе ў цесным кантакце мясцовым ФАПам,
дзіцячым садком, сельвыканкамам і З ТАА “БарысаўСаюзАгра”.
Сваёй паўсядзённай працай Святлана Уладзіміраўна імкнецца
зрабіць бібліятэку цэнтрам культурнага жыцця на вёсцы, месцам, якое аб’ядноўвае
людзей рознага ўзросту: ад выхаванцаў дзіцячага садка да песніянераў. З
дапамогай кнігі бібліятэкар выхоўвае ў сваіх чытачоў станоўчыя адносіны да
людзей, вучыць весці здаровы лад жыцця,
быць міласэрнымі і шчырымі. Ёсць у яе і жаданне праз вялікія і малыя
формы бібліятэчных мерапрыемстваў, праз сустрэчы з кнігай і прыгожым
сфарміраваць ў дзяўчынак і хлопчыкаў своеасаблівы мастацкі густ, раскрыць іх творчыя
магчымасці, прывіць любоў да працы, да людзей, да роднай зямлі.
дзякуй, Алена!
ОтветитьУдалить